Кароткі летапіс

1921 Заснаваны Беларускі дзяржаўны універсітэт. На працоўным факультэце БДУ геаграфія прадстаўлена як вучэбная дісцыпліна
1922 У БДУ створаны педагагічны факультэт, на якім створаны чатыры аддзяленні: этнолага-лінгвістычнае, сацыяльна-эканамічнае, прыродазнаўча-гістарычнае і фізіка-матэматычнае
1923 Пад кіраўніцтвам прафесара М. Ф. Бліадуха створаны кабінет мінералогіі і крысталаграфіі
Пад кіраўніцтвам А. А. Смоліча на педагагічным факультэце створаны "Кабінет мясцовага краю"
1924 Для ўсіх студэнтаў педагагічнага факультэту ўведзена вывучэнне геаграфіі Беларусі
1933 Пад кіраўніцтвам акадэміка АН БССР Я. М. Афанасьева створана кафедра глебазнаўства
1934 Заснаваны геолага-глебазнаўча-геаграфічны факультэт БДУ
Створана кафедра фізічнай геаграфіі, якая пазней мела назву кафедры фізічнай геаграфіі СССР, а затым кафедра геаграфічнай экалогіі
Заснаваны Музей мінералогіі і петраграфіі, пазней – Музей землязнаўства
1936 Пад кіраўніцтвам прафесара М. М. Смірнова створана кафедра эканамічнай геаграфіі
1937 Факультэт пераіменаваны у геаграфічны
1938 Утворана аспірантура па геаграфічных навуках
1943 Узнаўленне дзейнасці факультэта на станцыі Сходня Кастрычніцкай чыгункі пад Масквою
1944 Вяртанне геаграфічнага факультэта ў Мінск
1948 Скончана пасляваеннае аднаўленне будынку геаграфічнага факультэта
1954 На падставе фаакультэту створана Геаграфічнае таварыства БССР, пазней – Геаграфічнае таварыства Беларусі
1960 На факультэце створана вячэрняе аддзяленне
1961 Пад кіраўніцтвам прафесара В. Р. Заўрыева ўтворана кафедра фізічнай геаграфіі мацерыкоў і акіянаў
1962 Пад кіраўніцтвам акадэміка АН БССР І. С. Лупіновіча створана лабараторыя біахіміі глебаў, пазней – Праблемная НДЛ меліарацыі ландшафтаў, а затым – НДЛ экалогіі ландшафтаў
1966 Пад кіраўніцтвам прафесара В. П. Якушкі створана лабараторыя возеразнаўства і спора-пылковага аналізу, пазней – Галіновая НДЛ возеразнаўства, а затым – НДЛ возеразнаўства.
1968 Пад кіраўніцтвам прафесара М. Т. Раманоўскага створана кафедра эканамічнай геаграфіі замежных краінаў
Пад кіраўніцтвам прафесара І. І. Трухана створана кафедра эканамічнай геаграфіі СССР, пезней – кафедра эканамічнай геаграфіі Беларусі і краін Садружнасці
1969 Пад кіраўніцтвам дацэнта В. Я. Крышчановіча створана кафедра геадэзіі і картаграфіі
1973 Створана вучэбная геаграфічная станцыя "Заходняя Бярэзіна" у Валожынскім раене Мінскай вобласці
Пад кіраўніцтвам прафесара В. П. Якушкі створана кафедра агульнага землязнаўства. Утвораны Браслаўскі навукова-даследчы лімналагічны стацыянар
1983 Створана чытальная зала геаграфічных навук
1994 Уведзены навыя спецыяльнасці – "Геалогія і разведка карысных выкапняў" і "Экалогія", пазней – "Геаэкалогія"
1995 Пад кіраўніцтвам акадэміка АН БССР Р. Г. Гарэцкага створана кафедра дынамічнай геалогіі
1997 У межах спецыяльнасці "Геаграфія" уведзены новы накірунак – "Геаграфічныя інфармацыйныя сістэмы" (ГІС)
2001 Адкрыццё пасля рэканструкцыі будынку геаграфічнага факультэту
2002 Выданы Нацыянальны атлас Беларусі. Рэдактары раздзелаў атласу: В. С. Аношка, Р. А. Жмойдзяк, Г. І. Марцінкевіч, І. І. Пірожнік
2005 У межах спецыяльнасці "Геаграфія" уведзены новы накірунак – "Гідраметэаралогія"
2008 Уведзены новыя адукацыйныя стандарты па 3 спецыяльнасцях: "Геаграфія", "Геаэкалогія" і "Геалогія і разведка карысных выкапняў"
2010 На падставе геаграфічнага факультэту створаны курсы падвышэння кваліфікацыі па спецыяльнасці "Картаграфія"
2011 У межах спецыяльнасці "Геаграфія" уведзены новы накірунак "Космааэракартаграфія"
2013 Накірункі спецыяльнасці "Геаграфія" ("Гідраметэаралогія" і "Космааэракартаграфія") пераўтвораны ў асобныя спецыяльнасці

Рассказать в социальных сетях