Гісторыя кафедры геадэзіі і картаграфіі

cartogrКафедра геадэзіі і картаграфіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта была створана ў кастрычніку 1969 г. на падставе кафедры фізічнай геаграфіі мацерыкоў і акіянаў. Адным з ініцыятараў яе стварэння быў прафесар В. Г. Заўрыеў. У складзе кафедры налічвалася шэсць выкладчыкаў: загадчык кафедры дацэнт В. Я. Крышчановіч, дацэнт Р. А. Жмойдзяк, Б. А. Мядзведзеў, старшыя выкладчыкі Л. Д. Мельнікава, С. Ф. Драко і выкладчык А. А. Бяспалы.
З 1969 г. па 1980 г. загадчыкам кафедры быў кандыдат геаграфічных навук, дацэнт Крышчановіч Віктар Якавлевіч. З 1980 г. і да верасня 2003 г. загадчыкам кафедры быў ганаровы працаўнік народнай адукацыі Беларусі прафесар Жмойдзяк Расціслаў Афанасьевіч. З 2003 г. па 2013 г. загадчыкам кафедры быў доктар геаграфічных навук Абухоўскі Юрый Максімавіч. З 2013 г. загадчыкам кафедры з'яўляецца кандыдат геаграфічных навук, дацэнт Раманкевіч Аляксандр Пятровіч.

cart01Супрацоўнікі кафедры (2013 г.)

Рассказать в социальных сетях