Навуковая дзейнасць кафедры геадэзіі і картаграфіі

У 2011–2012 г. скончаны даследаванні па тэме: "Збор наземнай інфармацыі эталонна-калібровачнага палтгону "Заходняя Бярэзіна" для наземнага суправаджэння комплексных падспадарожнікавых эксперыментаў, у тым ліку пры правядзенні палетных выпрабаванняў і каліброўкі мэтавай апаратуры Беларускага касмічнага апарату (БКА)". Выкананне работы ажыццяўлялася ў межах праграмы Саюзнай дзяржавы "Распрацоўка базавых элементаў, тэхналогій стварэння і ўжывання арбітальных і наземных сродкаў шматфункцыянальнай касмічнай сістэмы" ("Космас-НТ"), зацверджанай пастановай Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ад 08 мая 2008 года № 22.
У 2009-2012 гг. на кафедры выконваліся навуковыя даследванні па тэмах:
1. Па дамове Г-02 тэмы "Космас-НТ". 286/67 "Збор наземнай інфармацыі эталонна-калібровачнага палігону "Заходняя Бярэзіна" для наземнага суправаджэння комплексных падспадарожнікавых эксперыментаў, у тым ліку пры правядзенні палетных выпрабаванняў і каліброўкі мэтавай апаратуры Беларускага касмічнага апарату (БКА)".
2. Па межкафедральнай НДР "Распрацаваць навуковыя рэкамендацыі па рацыянальнаму выкарыстанню прыродна-рэсурсным патэнцыялам і устойліваму развіццю Валожынскага рэгіену", № дзярж. Рэгістр. 20041677.,
3. Па тэме "Сучасны дыдактычныя і псіхолага-педагагічныя патрабаванні да зместу і афармлення навучальных карт і атласаў для агульнаадукацыйных устаноў", № дзярж. Рэгістр. 288/68.
4. Па ГНТП "Экалагічная бяспека": задача "Распрацаваць рэкамендацыі па мінімізацыі наступстваў распрацоўкі тарфяных радовішчаў на ландшафты, жывельны і раслінны свет", № дзярж. Рэгістр. 288/68.
5. Па ГППНД "Земляробства і механізацыя", НДР "Вызначэнне найбольш інфарматыўных паказчыкаў і распрацоўка методыкі ўсталявання ступені дэградацыі і ўстойлівасці асушаных глебавых ландўафтаў. Распрацоўка метадаў прагназавання і складання прагнозу змянення розных тыпаў асушаных глебаў, раздзел "Прагназаванне змянення рельефу асушаных ПТК".
6. Па тэме "Аграглебавы маніторынг у межах нацыянальнай сістэмы маніторынга навакольнага асяроддзя (НСМНА) РБ(216/66)". Маніторынгавыя даследванні рэльефу на двух стацыянарах Брэсцкай вобласці.
7. Па кафедральнай НДР "Скласці космаландшафтныя карты масштабу 1: 200 000 адміністратыўных раёнаў з інтэнсіўнай тэхнагеннай нагрузкай як падставу комплекснай ацэнкі прыродных рэсурсаў і экалагічнага стану тэрыторыі на перыяд 2010-2014 гг.", № дзярж. рэгістр. 20100750.
8. НДР "Геаэкалагічная ацэнка і картаграфіраванне ландшафтных і тэхнагенных сіту3ацый праблемных рэгіёнаў Беларусі", № дзярж. рэгістр. 20120356. З 2013 г. плануецца НДР па ландшафтна-картаграфічным забяспечанні сеткі палігонаў дыстанцыйнага зандзіравання Рэспублікі Беларусь.
Навуковыя і вучэбныя сувязі: дамовы аб навуковым супрацоўніцтве: РУП БелНДГРІ філіял "Космааэрагеалогія", РУП "Белаэракосмагеадэзія", РУП "Белкартаграфія". Міжнароднае супрацоўніцтва: МДУ імя М. В. Ламаносава, Кіеўскі нацыянальны універсітэт імя Т. Г. Шаўчэнка, Узбекскі дзяржаўны універсітэт. Выконваліся два заданні НДР праграмы Саюзнай дзяржавы "Космас-НТ".

Рассказать в социальных сетях