БДУ наведае сусветнавядомы даследчык-метэаролаг праф. Андэрс Пэрссан
Студенты на стажировке в Швеции
К центру Беларуси
Каменная сказка
На геобазе Западная Березина

БДУ наведае сусветнавядомы даследчык-метэаролаг праф. Андэрс Пэрссан

12-13 красавіка 2018 г. геаграфічны факультэт БДУ наведае сусветнавядомы даследчык-метэаролаг праф. Андэрс Пэрссан (г. Упсала, Швецыя).

Падчас візыту запланаваныя наступныя лекцыі:

12.04 (чацвер). 14:30. Ауд. 217. (для гідраметэяролагаў)

13.04 (пятніца). 13:00. Ауд. 311. (для географаў)

План лекцый: Хто такі Андэрс Пэрссан (Anders Persson – who is he)?

Пра цікавы досвед і асаблівасці працы ў Швецкім Метэяралагічным і Гідралагічным Інстытуце (Swedish Meteorological and Hydrological Institute), Еўрапейскім Цэнтры Сярэднетэрміновых Прагнозаў Надвор’я (European Centre for Medium-Range Weather Forecasts).

Пра адукацыйныя гранты Швецкага Інстытута (SI).

Чаму нам неабходна разумець эфект Карыёліса (Why do we have to understand the Coriolis Effect)?