Кароткі летапіс
Кароткі летапіс
1921 Заснаваны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. На рабфаке БДУ геаграфія прадстаўлена як вучэбная дысцыпліна
1922 У БДУ створаны педагагічны факультэт, на якім адкрываюцца чатыры аддзяленні: этнолага-лінгвістычнае, сацыяльна-эканамічнае, прыродазнаўча-гістарычнае і фізіка-матэматычнае.
1923 Пад кіраўніцтвам прафесара М. Ф. Бліадуха створаны кабінет мінералогіі і крысталаграфіі.
Пад кіраўніцтвам А. А. Смоліча на педагагічным факультэце арганізаваны «Кабінет мясцовага края».
1924 Уводзіцца для ўсіх студэнтаў педагагічнага факультэта вывучэнне геаграфіі Беларусі.
1933 Пад кіраўніцтвам акадэміка АН БССР Я. М. Афанасьева створана кафедра глебазнаўства.
1934 Заснаваны геолага-глебава-геаграфічны факультэт БДУ.
Дэканам факультэта прызначаны Ф. Ф. Дзярбенцьеў.
Адкрыта кафедра фізічнай геаграфіі, далей кафедра фізічнай геаграфіі СССР, а затым кафедра геаграфічнай экалогіі.
Заснаваны Музей мінералогіі і петраграфіі, пасля Музей землязнаўства.
1936 Пад кіраўніцтвам прафесара М. М. Смірнова адкрыта кафедра эканамічнай геаграфіі.
Дэканам факультэта прызначаны кандыдат геаграфічных навук, дацэнт А. М. Андрушчанка.
1937 Факультэт перайменаваны ў геаграфічны.
1938 Адкрыта аспірантура па геаграфічным навукам.
Дэканам факультэта прызначаны дацэнт І. С. Жылінскі.
1943 Аднаўленне дзейнасці факультэта на станцыі Сходня Кастрычніцкай чыгуначнай дарогі пад Масквою.
Дэканам факультэта прызначаны кандыдат геаграфічных навук, прафесар В. А. Дзяменцьеў.
1944 Вяртанне геаграфічнага факультэта ў Мінск.
1947 Дэканам факультэта прызначаны кандыдат геаграфічных навук, прафесар М. Т. Раманоўскі.
1948 Завершана пасляваеннае аднаўленне корпуса геаграфічнага факультэта.
1954 На базе факультэта створана Геаграфічнае таварыства БССР, далей – Геаграфічнае таварыства Беларусі.
1958 Дэканам факультэта прызначаны кандыдат геаграфічных навук, прафесар І. І. Трухан.
1960 На факультэце адкрыта вячэрняе аддзяленне.
1961 Пад кіраўніцтвам прафесара В. Р. Заўрыева адкрыта кафедра фізічнай геаграфіі мацерыкоў і акіянаў.
1962 Пад кіраўніцтвам акадэміка АН БССР І. С. Лупіновіча створана лабараторыя глебавай біяхіміі, пасля Праблемная НДЛ меліярацыі ландшафтаў, а далей – НДЛ экалогіі ландшафтаў.
Дэканам факультэта прызначаны паўторна кандыдат геаграфічных навук, прафесар М. Т. Раманоўскі.
1966 Пад кіраўніцтвам прафесара В. П. Якушка створана лабараторыя возеразнаўства і спора-пылавога аналізу, пасля Галіновая НДЛ возеразнаўства, а далей – НДЛ возеразнаўства.
1968 Пад кіраўніцтвам прафесара М. Т. Раманоўскага адкрыта кафедра эканамічнай геаграфіі замежных краін.
Пад кіраўніцтвам прафесара І. І. Трухана адкрыта кафедра эканамічнай геаграфіі СССР, пасля – кафедра эканамічнай геаграфіі Беларусі і дзяржаў Садружнасці.
1969 Пад кіраўніцтвам дацэнта В. Я. Крышчановіча адкрыта кафедра геадэзіі і картаграфіі.
1973 Створана вучэбная геаграфічная станцыя «Заходняя Беразіна» у Валожынскім раёне Мінскай вобласці.
Пад кіраўніцтвам прафесара В. П. Якушка адкрыта кафедра агульнага землязнаўства. Створаны Браслаўскі навукова-даследчы лімналагічны стацыянар.
1983 Адкрыты чытальны зал геаграфічных навук.
Дэканам факультэта прызначаны кандыдат геаграфічных навук, прафесар Р. А. Жмойдзяк.
1994 Уводзяцца новыя спецыяльнасці – «Геалогія і разведка карысных выкапняў» і «Экалогія», пасля – «Геаэкалогія».
1995 Пад кіраўніцтвам акадэміка АН БССР Р. Г. Гарэцкага адкрыта кафедра дынамічнай геалогіі.
1997 У рамках спецыяльнасці «Геаграфія» уводзіцца новы напрамак – «Геаграфічныя інфармацыйныя сістэмы» (ГІС).
1998 Дэканам факультэта прызначаны доктар геаграфічных навук, прафесар І. І. Пірожнік.
2001 Адчынены пасля рэканструкцыі будынак геаграфічнага факультэта.
2002 Выдадзены Нацыянальны атлас Беларусі. Рэдактары раздзелаў атласа: В. С. Аношка, Р. А. Жмойдзяк, Г. І. Марцінкевіч, І. І. Пірожнік.
2005 У рамках спецыяльнасці «Геаграфія» уводзіцца новы напрамак – «Гідраметэаралогія».
2006 Адкрыта магістратура па спецыяльнасці «Геаграфія».
2007 Адкрыты кабінет імя акадэміка К. І. Лукашова.
2008 Уведзены новыя адукацыйныя стандарты па 3 спецыяльнасцям: «Геаграфія», «Геаэкалогія» і «Геалогія і разведка карысных выкапняў».
2009 Адкрыта магістратура па спецыяльнасцям «Агульная і рэгіянальная геалогія» і «Геаэкалогія».
2010 На базе геаграфічнага факультэта арганізаваны курсы павышэння кваліфікацыі па спецыяльнасці «Картаграфія».
2011 У рамках спецыяльнасці «Геаграфія» уведзены новы напрамак «Космааэракартаграфія».
2012 Адкрыта магістратура па спецыяльнасцям «Геаэкалогія», «Гідралогія сушы, водныя рэсурсы, гідрахімія», «Агульная і рэгіянальная геалогія ».
2013 Накірункі спецыяльнасці «Геаграфія» («Гідраметэаралогія» і «Космааэракартаграфія») ператвораны ў асобныя спецыяльнасці.
Дэканам геаграфічнага факультэта прызначаны доктар геаграфічных навук, дацэнт Д. Л. Іваноў.
2014 Адкрыта кафедра інжынернай геалогіі і геафізікі пад кіраўніцтвам доктара геолага-мінералагічных навук, прафесар А. Ф. Санько.
Адкрыта магістратура па спецыяльнасцям «Гідралогія сушы, водныя рэсурсы, гідрахімія» і «Метэаралогія, кліматалогія, аграметэаралогія».
2015 Абвешчаны набор на спецыяльнасць «Геаінфармацыйныя сістэмы» і напрамка «Геадэмаграфія» спецыяльнасці «Геаграфія».
Адкрыты філіялы кафедр: геадэзіі і картаграфіі на базе РУП «Белгеадэзія» і «Белкартаграфія»; інжынернай геалогіі і геафізікі на базе ААТ «Белгархімпром»; геаэкалогіі на базе РНУП «БелНДЦ «Экалогія».
2016 Дэканам геаграфічнага факультэта прызначаны доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар М. В. Клебановіч.
Адкрыты кабінет імя прафесара А. А. Смоліча.
2017 Кафедры эканамічнай геаграфіі замежных краін і эканамічнай геаграфіі Беларусі і дзяржаў Садружнасці аб’яднаны ў кафедру эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі пад кіраўніцтвам доктара геаграфічных навук, прафесара К. А. Анціпавай.
Адкрыты філіял кафедры глебазнаўства і зямельных інфармацыйных сістэм на базе НПРУП «БелНДІПгорадабудаўніцтва».
Выдадзены Геаграфічны атлас настаўніка.
2018 Кафедры дынамічнай геалогіі і інжынернай геалогіі і геафізікі аб’яднаны ў кафедру рэгіянальнай геалогіі пад кіраўніцтвам кандыдата геолага-мінералагічных навук, дацэнта А. В. Лукашова.
Адкрыты кабінет імя прафесара В. С. Аношка.
Адкрыты філіял кафедры фізічнай геаграфіі свету і адукацыйных тэхналогій на базе РУП «Інстытут пладаводства».
2019 Дэканам геаграфічнага факультэта прызначаны кандыдат геаграфічных навук, дацэнт Д. М. Курловіч.
Геаграфічны факультэт перайменаваны ў факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі.
Кафедра глебазнаўства і зямельных інфармацыйных сістэм перайменавана ў кафедру глебазнаўства і геаінфарматыкі.
Кафедра геадэзіі і картаграфіі перайменавана ў кафедру геадэзіі і космааэракартаграфіі.
Адкрыта магістратура па прафілям «Агульная і рэгіянальная геалогія», «Сінаптычная метэаралогія», «Інавацыйныя геатэхналогіі».