БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
ФАКУЛЬТЭТ ГЕАГРАФІІ І ГЕАІНФАРМАТЫКІ
БЕЛАРУСКАЕ ГЕАГРАФІЧНАЕ ТАВАРЫСТВА
СНДЛ “ГІС-ЛАБАРАТОРЫЯ”
ГІС па-беларуску
Універсітэцкі навукова-даследчы семінар, прысвечаны Міжнароднаму дню культуры
20 красавiка 2023
г. Мінск
Запрашаем прыняць удзел у першым навукова-даследчым семінары «Аб ГІС па-беларуску», які прысвечаны Міжнароднаму дню культуры. Мерапрыемства заклікана прыцягнуць увагу грамадскасці да геаграфіі і практычнага значэння геаграфічных інфармацыйных сістэм.
Форма ўдзелу: вочная, завочная, дыстанцыйная
Мова: беларуская
Мэта семінара: абмеркаванне актуальных навуковых напрамкаў у галіне геаінфармацыйных сістэм, тэхналогій і сэрвісаў.
Для ўдзелу неабходна:
• Запоўніць рэгістрацыйную форму анлайн да 15.04.2023 г.
• Адправіць тэзісы на электронную пошту Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. да 23.04.2023 г.
Праграма семiнара будзе сфарміравана на падставе заявак, якія паступілі, і размешчана на сайце Факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ.
Патрабаванні да тэзісаў
Аб'ём ад 1 да 2 поўных старонак А4 у фармаце Microsoft Word з пашырэннем .docx. Памеры палёў: верхняе = левае = правае = 2,7 см, ніжняе = 3,4 см, выраўноўванне тэксту па шырыні. Шрыфт: Times New Roman, 14pt. Табліцы і малюнкі не дапускаюцца. Нумараваны спіс крыніц прыводзіцца ў канцы публікацыі і павінен змяшчаць не больш за 5 пазіцый. Аўтаматычная нумерацыя спасылак не дапускаецца.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэзісаў. Аўтары нясуць адказнасць за арыгінальнасць і дакладнасць прадстаўленых матэрыялаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ПРАГРАМА
12:00 - Зварот да ўдзельнікаў семінара ад намесніка дэкана па навуковай рабоце, дацэнта кафедры глебазнаўства і геаінфармацыйных сістэм, кандыдата геаграфічных навук
Аляксандра Аляксандравіча Карпічэнка
Дыстанцыйныя даклады
12:00-12:15
Палівач Ксенія Андрэеўна |
Вэб-карты з інтэрактыўнай легендай |
Бялюк Андрэй Алегавiч, Макеенка Юлія Андрэеўна, Юшкевич Ганна Вітальеўна |
ГІС-картаграфаванне асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Беларусі |
https://meet.google.com/gvx-aqnz-enq
Вочныя даклады
З 12:15
Семянюк Аляксандр Сяргеевiч |
Выкарыстанне ГIС-тэхналогiй у гiстарычным даследаваннi геаграфii прозвiшчаў Драгiчынскага раёна |
Вайтовіч Аляксандра Уладзіміраўна |
Вопыт выкарыстання ГІС Golden Software Surfer пры даследаванні культурнага слою паселішча Дразды 12 (Беларускае Панямонне) |
Кісліцын Дзмітрый Андрэевіч |
Аналіз дынамікі глебава-расліннага покрыва на аснове дадзеных дыстанцыйнага зандзіравання для ключавых раёнаў Навагрудскага ўзвышша |
Лукашоў Андрэй Юр’евіч, Мазурына Крысціна Андрэеўна |
Прымяненне ГІС-тэхналогій для візуалізацыі прыроднага і гісторыка-культурнага патэнцыялу раёна як фактару развіцця ўстойлівага турызму (на прыкладзе Чашніцкага раёна) |
Варабей Максім Валер'евіч |
Даследаванне ўплыву паказчыкаў урадлівасці сельскагаспадарчых зямель на вегетацыйныя індэксы |
Васілеўскі Павел Юр'явіч |
Прымянненне ГІС тэхналогій у вывучэнні аб'ектаў адукацыі горада Бабруйска |
Гуляй Мацвей Яўгеньевіч |
Дынаміка якаснага стану зямель Гомельскай вобласці |
Гурыновіч Яўгенія Аляксандраўна |
Структура зямельнага фонду Навагрудскага ваяводства (па тыпах уладанняў) у сярэдзіне XVI ст. |
Гуцько Піліп Сяргеевіч |
Геастатыстычны аналіз кіслотнасці глебаў для мэтаў дакладнага земляробства |
Зіновік Юлія Валер'еўна |
Рэалізацыя геамаркетынгавага даследвання пры тэрытарыяльным планаванні камерцыйных аб'ектаў |
Князеў Іван Сяргеевіч |
Прагнознае глебавае картаграфаванне на прыкладзе ГС "Заходняя Бярэзіна" |
Лутохіна Лізавета Юр'еўна |
ГІС-аналіз функцыянальнага занавання г. Брэста |
Рамэйка Міхаіл Андрэевіч |
Выкарыстанне ГІС у турызме |
Раўш Арцём Андрэевіч |
ГІС-картаграфаванне вернакулярных раёнаў г. Віцебска |
Саўко Аляксандра Феліксаўна |
Прасторавы аналіз Мінскай агламерацыі з выкарыстаннем дадзеных ДДЗ за 2017-2022 гг. |
Фруль Яу́ген Сяргеевіч |
ГІС-мадэляванне воднай эрозіі ў дэталёвым маштабе |
Шамак Аляксандр Вадзімавіч |
ГІС-аналіз гарадскіх тэрыторый |
Эйвазаў Юсіф Гюльханавіч |
Прымяненне ГІС-тэхналогій для візуалізацыі прыроднага і гісторыка-культурнага патэнцыялу раёна як фактар фармавання стабільнага турызму (на прыкладзе Пружанскага раёна) |
Якушаў Андрэй Аляксандравіч |
Выкарыстанне ГІС-тэхналогій у мадэляванні лакальных геалагічных аб'ектаў на прыкладзе кар'ера "Гайдукоўка" |